25 красавiка 2024, Чацвер, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блатэр адмовіўся пераабірацца ў Міжнародны алімпійскі камітэт

2
Блатэр адмовіўся пераабірацца ў Міжнародны алімпійскі камітэт
Ёзэф Блатэр
ФОТА: AP

Ёзэфа Блатэра павінны былі сёння пераабраць у камітэт разам з яшчэ некалькімі чальцамі.

Аднак, са слоў прэзідэнта МАК Томаса Баха, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый паведаміў аб адмове пераабірацца яшчэ ў мінулым месяцы, паведамляе «Радыё Свабода».

Ёзэф Блатэр быў чальцом МАК з 1999 года і павінен быў пакінуць арганізацыю ў сакавіку наступнага года, паколькі да таго часу яму споўніцца 80 гадоў, - гэта максімальны ўзрост для знаходжання на пасадзе.

2 чэрвеня Ёзэф Блатэр, які кіруе FIFА з 1998 года, абвясціў аб сваёй адстаўцы з пасады кіраўніка арганізацыі. Гэта адбылося праз чатыры дні пасля яго перавыбрання. Блатэр адзначыў, што ягонага пераемніка выберуць на спецыяльным кангрэсе, які пройдзе 20 ліпеня, а да гэтага моманту ён прадоўжыць выконваць абавязкі кіраўніка федэрацыі.

Заява Блатэра з'явілася на фоне гучнага міжнароднага карупцыйнага скандалу ў FIFА. 27 траўня стала вядома, што швэйцарская пракуратура распачала крымінальную справу паводле падазрэння ў злачыннай халатнасці і адмыванні грошай у сувязі з выбарамі краін - арганізатараў чэмпіянатаў свету ў футболе 2018-га і 2022 года. Адначасовае расследаванне карупцыі ў FIFА праходзіць у ЗША.

Усяго ў справе фігуруюць 14 чалавек: дзевяць футбольных функцыянераў і пяць кіраўнікоў карпарацый, звязаных са спортам. У канцы траўня ў Цюрыху былі арыштаваныя сем чалавек са спісу падазраваных, сярод іх два дзейныя віцэ-прэзідэнты федэрацыі Джэфры Уэб і Эўхеніё Фігерэда.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках