26 красавiка 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсменаў ЗША ў Беларусь прывёз сябар Пуціна Рарабакер

3
Кангрэсменаў ЗША ў Беларусь прывёз сябар Пуціна Рарабакер
Дана РАРАБАКЕР

Дэлегацыя кангрэсменаў ЗША, якая прыбыла ў Беларусь, не мае ніякага дачынення і нават не ўплывае на афіцыйную палітыку Вашынгтона ў дачыненні да Менска.

Мяркуючы з усяго, беларускія ўлады наважылі скарыстацца ветлівасцю Уладзіміра Пуціна і прапіярыць на фоне выбарчай кампаніі добрыя стасункі паміж беларускімі ўладамі і амерыканскімі заканадаўцамі, піша АФН.

Зразумела і адсутнасць якой-небудзь інфармацыі пра візіт кангрэсменаў з боку амбасады ЗША ў Менску, паколькі візіт лабістаў расейскіх інтарэсаў у ЗША носіць выключна прыватны характар.

Дзяржагенства БелТА ўжо засвяціла прозвішча аднаго з кангрэсменаў - ім з’яўляецца кангрэсмен-рэспубліканец Дана Рарабакер, які ў 90-х падчас візіту расейскай дэлегацыі ў ЗША саступіў у сяброўскім паядынку ў армрэстлінгу Уладзіміру Пуціну, які займаў тады пасаду віцэ-мэра Санкт-Пецярбурга.

Пасля гэтага пройгрышу, Рарабакер з заўзятага прыхільніка халоднай вайны ператварыўся не ў менш заўзятага прыхільніка Пуціна і застаецца лабістам інтарэсаў Крамля ў ЗША па гэты дзень.

Рарабакер асуджаў Грузіі за вайну ў Паўднёвай Асеціі і, натуральна, асуджае Украіну за ўціск расейцаў на Данбасе, галасуючы супраць выдзялення якой-небудзь амерыканскай дапамогі ўладам Украіны. З ягоных слоў, жыхары Крыма самі хацелі стаць часткай Расеі, а Масква толькі абараніла іх права на самавызначэнне.

Характэрна, што сёння ў Менску Рарабакер адзначыў уклад Беларусі ў ўрэгуляванне ваеннага крызісу ва Украіне. «Я хацеў бы адзначыць пазітыўны ўклад беларускіх уладаў у сітуацыю для ўстанаўлення міру і для развязання канфлікту ва Украіне», - сказаў амерыканскі кангрэсмен.

Відавочна, што сябар Пуціна танцуе пад тую музыку, якую яму шчодра аплачваюць. Аднак, навошта ўлады запрасілі ў Менск гэты адстой, пакуль застаецца незразумелым.

Варта адзначыць, што кангрэсмены ЗША правялі сустрэчу і з намеснікам міністра МЗС РБ Гур'янавым (не з Макеем). Пры гэтым прэс-служба МЗС не стала называць прозвішчы амерыканскіх гасцей, каб не ганьбіцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках