20 красавiка 2024, Субота, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выключыў з «чорнага спісу» чатыры беларускія кампаніі яшчэ ў ліпені

1
ЕЗ выключыў з «чорнага спісу» чатыры беларускія кампаніі яшчэ ў ліпені

Як высветлілася, яшчэ два беларускія чыноўнікі і чатыры кампаніі былі выключаныя з чорнага спісу ЕЗ у ліпені.

Паводле паведамлення афіцыйнага часопіса ЕЗ, 13 лiпеня Рада Еўразвязу прыняла пастанову аб скасаванні санкцый супраць Леаніда Козіка, які на момант ўключэння ў спіс узначальваў праўладную Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, і Віктара Скурата - ён займаў пасаду начальніка Менскай дзяржаўнай управы дэпартамента аховы МУС, паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, пастановай ад 13 ліпеня Рада ЕЗ зняла санкцыі з чатырох беларускіх кампаній: ЗАТ "Аскагратэрмінал", СТАА "Варыянт", СТАА "Трайпл-дэкор" і СЗАТ "Альтэрсолюшнс".

Гэтыя звесткі сталі вядомыя ўжо пасля таго, як была апублікаваная пастнаова Рады ЕЗ ад 31 ліпеня аб зняцці санкцый з 24 беларускіх чыноўнікаў.

Такім чынам, паводле ўдакладненай інфармацыі, на гэты момант у чорным спісе Еўразвязу застаецца 175 чалавек і 14 беларускіх кампаній.

Нагадаем, у першапачатковы санкцыйны спіс ЕЗ уваходзілі чатыры чыноўнікі, якія, на думку ЕЗ, датычныя да знікнення ў Беларусі палітыкаў у 1999-2000 гадах: Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі), Юрый Сівакоў ( у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС).

У снежні 2004 года, пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, спіс папоўнілі кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына і начальнік палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юрый Падабед.

У красавіку 2006 года спіс быў пашыраны да 37 чалавек, адказных, на думку ЕЗ, за парушэнне правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі, - менавіта тады ў яго быў уключаны Аляксандр Лукашэнка.

Спіс папаўняўся ў кастрычніку 2006 года, а ўвосень 2008-га дзеянне санкцый было прыпыненае ў дачыненні да Лукашэнкі і яшчэ 35 чыноўнікаў.

Пасля жорсткага разгону дэманстрацыі ў Менску на апошніх прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года і рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі ЕЗ аднавіў дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках