19 красавiка 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляка, што заляцеў на параплане ў Беларусь, дэпартавалі з краіны

6
Паляка, што заляцеў на параплане ў Беларусь, дэпартавалі з краіны

Грамадзянін Польшчы Марцін Душынскі, які 22 ліпеня незаконна перасёк на параплане мяжу з Беларуссю, заплаціў штраф.

Яму таксама забаронены ўезд у Беларусь найбліжэйшыя 5 гадоў, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Адміністрацыйны суд палічыў затрыманага парушальнікам дзяржаўнай мяжы, сваю віну той прызнаў цалкам. Ён заплаціў штраф 8,8 млн рублёў. Марціна Душынскага дэпартавалі з Беларусі, а надалей яму забаронены ўезд у краіну на 5 гадоў, перадае «Радыё Свабода».

Акрамя таго, вядзецца адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы Беларусі. Спецыялісты «Белаэранавігацыі» ўжо перадалі матэрыялы справы ў суд Свіслацкага раёна для магчымага прыцягнення паляка да адказнасці.

22 ліпеня ля вёскі Нязбодзічы Свіслацкага раёна гарадзенскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Польшчы. 26-гадовы Марцін Душынскі незаконна перасёк мяжу з Беларуссю на параплане. Пры сабе ў яго былі радыёстанцыя, смартфон, ліхтар, сродкі медыцынскай дапамогі, таблеткі без прамысловай ўпакоўкі, пасведчанне кіроўцы, банкаўскія пластыкавыя карты, грошы. Паляк сцвярджаў, што страціў арыентоўкі ў паветры.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках