19 красавiка 2024, Пятніца, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung знізіла кошты на Galaxy S6 для «стымуляцыі попыту»

4
Samsung знізіла кошты на Galaxy S6 для «стымуляцыі попыту»

Кошт старэйшых версій мабільнікаў, якія выйшлі на рынак амаль чатыры месяцы назад, знізіўся на 100 еўра.

Кампанія Samsung знізіла ў Еўропе кошт флагманскіх смартфонаў - Galaxy S6 і Galaxy S6 Edge - на фоне непазітыўнай фінансавай справаздачы аб выніках другога квартала. Як паведамляе BetaNews, кошт старэйшых версій мабільнікаў, якія выйшлі на рынак амаль чатыры месяцы назад, знізіўся на 100 еўра (аднак сума можа вар’явацца ў залежнасці ад рэгіёна), піша onliner.by.

У Нідэрландах зніжэнне склала менавіта тыя самыя 100 еўраў, у Вялікабрытаніі - менш за 40 фунтаў стэрлінгаў, што для пакупніка наўрад ці быдзе заўважнай выгадай.

Выказваецца меркаванне, што карэйская карпарацыя ацэньвае свае смартфоны занадта высока, што, магчыма, адбіваецца на попыце. Асабліва гэта заўважна пры параўнанні са смартфонамі некаторых кітайскіх вытворцаў, якія планамерна заваёўвалі рынак апошнія некалькі гадоў. Таксама ціск назіраецца з боку Apple, што дзейнічае ўсё больш агрэсіўна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках