29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ: Зняцце санкцый не азначае змену палітыкі ў дачыненні да Беларусі

6
ЕЗ: Зняцце санкцый не азначае змену палітыкі ў дачыненні да Беларусі

Санкцыі застаюцца ў дзеянні ў сувязі з далейшым невыкананнем правоў чалавека, дэмакратычных прынцыпаў і вяршэнства права.

Пра гэта гаворыцца ў каментары Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі, які паступіў у БелаПАН.

«Рада [ЕЗ] унесла змены ў спіс асоб і арганізацый, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежавальныя захады (у тым ліку забарона на ўезд і патрабаванне аб замарожванні актываў), накіраваныя супраць беларускага рэжыму. Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя і застаюцца ў дзеянні ў сувязі з далейшым невыкананнем правоў чалавека, дэмакратычных прынцыпаў і вяршэнства права», - гаворыцца ў паведамленні.

«У выніку перагляду быў абноўлены спіс асоб і арганізацый, на якія распаўсюджваюцца абмежавальныя захады, бо Рада палічыла, што больш няма падстаў для далейшага знаходжання ў гэтым спісе дваццаці чатырох з пералічаных там асоб. Гэтая пастанова не сведчыць аб нейкай змене ў палітыцы ЕЗ што да Беларусі, пададзенай у высновах Рады ад 15 кастрычніка 2012: ЕЗ прытрымліваецца палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, закліканай спрыяць захаванню ў Беларусі правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў», - падкрэсліваецца ў каментары Прадстаўніцтва Еўразвязу.

Як паведамлялася раней, 31 ліпеня Рада ЕЗ зняла санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў. З санкцыйнага спісу выключаныя: Сяргей Абламейка, Тамара Алпеева, Алена Ананіч, Мікалай Балаўнёў, Андрэй Бараноўскі, Міхаіл Батура, Алена Чарняк, Жанна Дубініна (Роўда), Вольга Гусакова, Наталля Кузняцова, Алена Лапцева, Леанід Мальцаў, Наталля Меркуль, Генадзь Нявыглас, Генадзь Падгайскі, Уладзімір Палуян, Наталля Пяткевіч, Яўген Полудзень, Юрый Пракопаў, Анатоль Рубінаў, Лідзія Цяліца, Наталля Варэнік, Аляксей Васільеў, Валянціна Зянкевіч.

3 жніўня таксама стала вядома аб тым, што 13 ліпеня Рада Еўраразвязу прыняла пастанову аб скасаванні санкцый супраць Леаніда Козіка, які на момант уключэння ў спіс узначальваў праўладную Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, і Віктара Скурат - ён займаў пасаду начальніка Менскай дзяржаўнай управы дэпартамента аховы МУС.

Акрамя таго, пастановай ад 13 ліпеня Рада ЕЗ зняла санкцыі з чатырох беларускіх кампаній: ЗАТ «Аскагратэрмінал», СТАА «Варыянт», СТАА «Трайпл-дэкор» і СЗАТ «Альтэрсолюшнс».

Гэтыя звесткі сталі вядомыя ўжо пасля таго, як была апублікаваная пастанова Рада ЕЗ ад 31 ліпеня аб зняцці санкцый з 24 беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках