19 красавiка 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор Міхаіл Свецін памёр у рэанімацыі

16
Актор Міхаіл Свецін памёр у рэанімацыі
МІХАІЛ СВЕЦІН

Народны артыст Расейскай Федэрацыі Міхаіл Свецін памёр у рэанімацыі Гатчынскай цэнтральнай раённай бальніцы ў Ленінградскай вобласці.

Ён быў шпіталізаваны з інсультам. Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе адміністрацыі рэгіёну. Міхаілу Свеціну было 84 гады.

23 жніўня актора, які знаходзіўся на лецішчы, тэрмінова даставілі ў бальніцу, дзе пасля была праведзеная аперацыя. Затым артыста перавялі ў рэанімацыю і падключылі да штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Міхаіл Свецін - заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Расеі, актор Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага тэатра камедыі імя Акімава. Гледачам вядомы па ролях у фільмах «Афоня», «Дванаццаць крэслаў», «Чалавек з бульвара Капуцынаў», «Не можа быць!», «Каханая жанчына механіка Гаўрылава». Усяго на ягоным рахунку больш за 80 работ у кіно.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках