20 красавiка 2024, Субота, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Мутко: КХЛ - гэта наш чэмпіянат Расеі

6
Віталь Мутко: КХЛ - гэта наш чэмпіянат Расеі
Віталь Мутко

Міністр спорту РФ заявіў, што ягоная ўстанова не будзе змяняць раней выдадзены загад аб легіянерах у КХЛ, але гатова шукаць кампраміс.

7 жніўня зацверджаны загад аб легіянерах у расейскім хакеі. Агульная колькасць спартоўцаў, заяўленых ў каманду расейскага спартыўнага клуба на ўдзел у чэмпіянаце КХЛ і якія не маюць права выступаць за спартыўныя зборныя каманды РФ, павінна быць не больш за пяць, у тым ліку не больш за аднаго брамніка. Выключэнняў для прадстаўнікоў краін, якія ўваходзяць у Мытны саюз, зроблена не было, як на гэтым раней настойвала КХЛ. Дакумент увойдзе ў дзеянне 28 жніўня, піша ТАСС.

«У глабальным плане нічога не зменіцца, але мы пагаворым і паспрабуем знайсці кампраміс. Пакуль мы зыходзім з таго, што наш загад зарэгістраваны Мінюстам, а КХЛ з'яўляецца адкрытым чэмпіянатам Расеі. Астатнія прыйшлі ў турнір на дамову далучэння. Мы нікога не крыўдзім. Гэта наш чэмпіянат Расеі, і мы можам у адпаведнасці з законам рэгуляваць правілы. Мы гатовыя абмяркоўваць сітуацыю, каб даць магчымасць гуляць гэтым дзевятнаццаці хакеістам (столькі гульцоў лічылася ў расейскіх клубах на момант старту чэмпіянату КХЛ», - сказаў Віталь Мутко.

Раней міністр у эфіры тэлеканала «Россия-2» заявіў аб тым, што прадстаўнікі Мінспорту бяруць удзел у пазачарговым пасяджэнні рады КХЛ, дзе абмяркуюць узніклыя рознагалоссі па ліміце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках