29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугоршчыне не выпадае спыніць наплыў мігрантаў

9
Вугоршчыне не выпадае спыніць наплыў мігрантаў
Фота: REUTERS/Laszlo Balogh

Нягледзячы на тое, што Вугоршчына паставіла загараджальны бар'ер з калючым дротам уздоўж мяжы з Сербіяй, у краіну далей прыбываюць уцекачы.

У суботу мяжу перасеклі 2700 чалавек, заяўляе вугорская паліцыя. У заяве паліцыянтаў адзначаецца, што ў нядзелю раніцай становішча на мяжы было спакойнае.

Вугорская прэса паведамляе, што прыток уцекачоў працягваецца, перадае расейская служба BBC.

У Будапэшце на вакзале сабраліся некалькі соцень уцекачоў, збольшага з Сірыі, якія спадзяюцца адправіцца ў Нямеччыну. Аднак мясцовыя ўлады дазваляюць ім садзіцца толькі ў цягнікі, якія адпраўляюцца ў лагеры для уцекачоў у самой Вугоршчыне.

Шмат хто з уцекачоў трымае ў руках плакаты, на якіх напісана "Мы хочам з'ехаць!" і "Нямеччына".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках