19 красавiка 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама»: Наступны матч можа не адбыцца

3
Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама»: Наступны матч можа не адбыцца

Сяргей Кавальчук заявіў, што ў наступнай гульні ягоныя падапечныя могуць не выйсці на поле, калі нічога не зменіцца ў фінансавым плане.

Пра гэта галоўны трэнер берасцейскага "Дынама" сказаў пасля матчу з «Нафтанам» (0:1), піша "Прессбол".

- Здалося, што гульня была нічыйная. Вельмі складаны матч. Прэтэнзіі да гульцоў толькі ў эпізодах, але не да самааддачы і жадання. Калі шчыра, гэтая гульня была пад пытаннем. Гульцы хацелі не выходзіць на поле. Мы гэта не анансавалі, але калі нічога не зменіцца, то наступны матч можа не адбыцца, - адзначыў Сяргей Кавальчук.

- Няўжо няма зрухаў?

- Ёсць размовы, якія ўжо на працягу ўсяго года. Зрухі ёсць, але кардынальна нічога не мяняецца. Аднымі абяцаннямі цяжка жыць. І гэта тычыцца не толькі фінансаў, але і падрыхтоўкі ў цэлым: да гульні, да аднаўлення. Пагаварылі і наважылі на гэтую гульню выйсці. Стараліся сёння, хацелі перамагчы, але не выпала.

- Здаецца, вы ўсё яшчэ шукайце замену Прамудраву.

- Працуем, аналізуем. Самі разумееце, складана. Не буду тлумачыць схему наладжвання каманднай гульні, але ёсць складанасці, праблемы. Шукаем.

Што першае кола, што другое - тыя ж самыя прозвішчы, фінансавыя праблемы, але каманда іншая, толькі мінус Прамудраў. Ці будзе каманда гуляць у другім коле ці яна настолькі выпусташаная, што будзе проста дагульванне, "зліванне" чэмпіянату?

Мы не "зліваем" чэмпіянат. Першая частка чэмпіянату - гэта эмоцыі, рупеск звыш таго, што людзі могуць, але потым нашы праблемы сталі камяком нарастаць. Гэта адбіваецца негатыўна. Калі ўсё будзе нармальна, нас падтрымаюць, то каманда будзе гуляць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках