19 красавiка 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлін, Парыж і Лондан заклікалі склікаць экстранны саміт аб уцекачах

Бэрлін, Парыж і Лондан заклікалі склікаць экстранны саміт аб уцекачах

Міністры ўнутраных спраў Нямеччыны, Францыі і Вялікабрытаніі прапануюць правесці сустрэчу да сярэдзіны верасня.

"Мы адзіныя ў меркаванні наконт таго, што больш нельга марнаваць час. Цяперашняя сітуацыя патрабуе неадкладных дзеянняў і салідарнасці ўнутры Еўропы", - падкрэслілі Томас дэ Мэзьер, Бэрнар Казнёў і Тэрэза Мэй у супольнай заяве, агучанай у нядзелю, 30 жніўня, перадае Deutsche Welle.

Міністры заклікалі Люксэмбург, што старшынюе цяпер у ЕЗ, на працягу двух тыдняў правесці адмысловы саміт аб праблемах уцекачоў з удзелам міністраў унутраных спраў і юстыцыі краін Еўразвязу, з тым каб дамовіцца аб канкрэтных дзеяннях, якія могуць быць зацверджаныя на наступным планавым пасяджэнні Рады ЕЗ 8 кастрычніка. Кіраўнікі МУС падкрэслілі, што проста пасіўна чакаць пасяджэння Рады нельга.

На думку кіраўнікоў МУС трох краін, трэба, найперш, узгадніць спіс так званых "бяспечных краін паходжання" - заяўкі на атрыманне прытулку з гэтых краін будуць разглядацца паводле спрошчанай працэдуры і працэс іх высылкі на радзіму будзе палегчаны.

Акрамя таго, самае пазней да канца года павінны пачаць працу запланаваныя пункты прыймання ўцекачоў на тэрыторыі Італіі і Грэцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках