19 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Independent: Заход расейскай падлодкі ў порт у Гібралтара - правакацыя

11
The Independent: Заход расейскай падлодкі ў порт у Гібралтара - правакацыя

Падводная лодка, якая прайшла праз Ла-Манш на мінулым тыдні, накіроўваецца ў расейскую вайскова-марскую базу на анэксаваную паўвыспу Крым.

Пра гэта паведаміла газета The Independent, піша "Інтэрфакс".

Відавочнай правакацыяй назвалі заканадаўцы ад Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі дазвол Гішпаніі на заход расейскай падводнай лодкі "Наварасійск" у гішпанскі марскі порт Сеўта. Ён знаходзіцца на афрыканскім беразе Гібралтара, прыкладна за 25 км ад заморскай тэрыторыі Вялікабрытаніі, што і выклікала крытычную рэакцыю шэрагу брытанскіх парламентарыяў.

Еўрапейскія экспэрты бяспекі назвалі дазапраўку расейскай субмарыны ў порце Сеўта "яшчэ адным прыкладам адсутнасці ў Еўропе рашучасці супрацьстаяць расейскай агрэсіі ва Украіне".

У органах бяспекі Вялікабрытаніі мяркуюць, што падводная лодка "Наварасійск", якая прайшла праз Ла-Манш на мінулым тыдні, накіроўваецца ў расейскую вайскова-марскую базу на анэксаваным паўвостраве Крым. "18 месяцаў краіны NATO супрацьстаяць Расеі праз яе агрэсію ва Украіне і анэксіі Крыму. Але раптам адзін з чальцоў альянсу прапускае перадавую расейскую субмарыну ў Чорнае мора, дзе яна будзе праводзіць выведвальныя аперацыі супраць падлодак NATO", - здзіўляецца экспэрт бяспекі Люк Кофі.

"Наварасійск" з'яўляецца палепшанай версіяй АПЛ халоднай вайны, вядомай NATO як "Праект 667". Гэта адное з самых ціхіх дызельных суднаў, у свеце таксама вядомае як "чорная дзірка".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках