25 красавiка 2024, Чацвер, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова падасць заяўку на ўступ у Еўразвяз да 2018 года

2
Малдова падасць заяўку на ўступ у Еўразвяз да 2018 года

Малдова можа падаць заяўку на ўступ у Еўразвяз не пазней за 2018 год.

Такое меркаванне выказала ў эфіры радыёстанцыі "Малдова 1" кіраўніца міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Наталля Герман, паведамляе РІА "Новости".

Малдова падпісала пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ 27 чэрвеня мінулага года. У ліпені парламент краіны ратыфікаваў дакумент. Паводле пагаднення Малдова ўзяла на сябе абавязанні ў правядзенні рэформаў у сфэры эканомікі, гандлю, судовай сістэмы.

"Малдове патрэбная палітычная стабільнасць, каб рэалізаваць у поўным аб'ёме план Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, ажыццявіць усе рэформы. Мяркую, што мы можам падаць заяўку на ўступ у ЕЗ у рамках цяперашняга мандата ўрада, які заканчваецца ў лістападзе 2018 года", - сказала Герман .

Кіраўніца замежнапалітычнага міністэрства падкрэсліла, што Малдова пакуль не ў поўным аб'ёме выканала абяцанне перад ЕЗ. Кішынёў мае запазычанасці перад Брусэлем. Сярод іншага, не закончаная рэформа судовай сістэмы і ідзе вельмі млявая барацьба з карупцыяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках