Самалёт з прэм'ерам Балгарыі здзейсніў экстранную пасадку
1- 30.08.2015, 20:50
- 10,417
Самалёт Falcon здзейсніў экстранную пасадку ў Варне праз тэхнічную няспраўнасць.
Самалёт, на борце якога ляцеў прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў, здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце Варны праз тэхнічную няспраўнасць, паведамляе ў нядзелю РІА "Новости" са спасылкай на балгарскае агенцтва Focus.
"На борце ўрадавага самалёта Falcon з Бойкам Барысавым адбылася тэхнічная няспраўнасць з адкрыццём шасі", - гаворыцца ў паведамленні агенцтва са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.
Камандзір самалёта кружыў над аэрапортам Варны, каб спаліць лішняе паліва перад неадкладным прызямленнем. Самалёт мусіў прыляцець у аэрапорт горада Плоўдзіў.