25 красавiка 2024, Чацвер, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі 120 тысяч чалавек выйшлі на антываенныя пратэсты

У Японіі 120 тысяч чалавек выйшлі на антываенныя пратэсты
Фота: reuters

Дэманстранты выступаюць супраць магчымага ўжывання ўзброеных сіл краіны за мяжой.

У шэрагу гарадоў Японіі ў нядзелю, 30 жніўня, прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць планаў урада прыняць новую вайсковую дактрыну. У Токіё дэманстранты сабраліся перад будынкам парламента, каб выказаць пратэст супраць законапраекта, згодна з якім японскае войска зможа браць удзел у вайсковых аперацыях за мяжой. Дзейная японская канстытуцыя забараняе гэта, акрамя выпадкаў дырэктыўнай пагрозы бяспецы краіны, піша Deutsche Welle.

Паводле звестак арганізатараў, толькі ў Токіё ў акцыі пратэсту ўзялі ўдзел блізу120 тысяч чалавек. Апошні раз столькі людзей выходзілі на вуліцы ў 2012 годзе пасля катастрофы на АЭС "Фукусіма-1". Дэманстранты трымалі плакаты з антываеннымі лозунгамі і заклікалі прэм'ер-міністра краіны Сіндзу Абэ падаць у адстаўку.

Кіраўнік урада быў ініцыятарам законапраекта, што справакаваў масавую незадаволенасць грамадзян. Дакумент быў ухвалены нацыянальным камітэтам бяспекі. Абэ патлумачыў гэты крок патрэбай умацаваць ролю японскага войска на фоне ўзмацнення вайсковай прысутнасці ў рэгіёне Кітая і патэнцыйнай пагрозай ад Паўночнай Карэі. У сярэдзіне ліпеня закон быў ухвалены ніжэйшай палатай японскага парламента і цяпер знаходзіцца на разглядзе ў вышэйшай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках