28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любамір Паковіч: Не магу сказаць, што ў нас было недастаткова момантаў

1
Любамір Паковіч: Не магу сказаць, што ў нас было недастаткова момантаў

Трэцюю паразу запар мае менскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

30 жніўня ў першым хатнім матчы новага сезону беларускі клуб з лікам 0:4 (0:0, 0:2, 0:2) саступіў дынамаўцам Рыгі, якіх трэніруе былы галоўны трэнер менчукоў і беларускай зборнай фін Кары Хейкіля, піша БелаПАН.

«Каманда старалася. Не магу сказаць, што ў нас было недастаткова момантаў. Вызначальнымі былі першыя два галы. Спаборнік добра дзейнічаў на контратаках», - сказаў галоўны трэнер «Дынама-Менск» Любамір Паковіч.

«Вельмі задаволены гульцамі. Мы ўжо маем у гэтым сезоне досвед гульні са спаборнікам, які праводзіць першы хатні матч і аказвае ціск. У нас вельмі добрае цярпенне. Мы закінулі шайбу пасля першых 30 хвілін матчу і затым праводзілі добрыя контратакі. Для мяне гульня супраць «Дынама» не была прынцыповай. Не важна, з кім мы гуляем - з Яраслаўлем, Магнітагорскам або Менскам», - заявіў Кары Хейкіля, трэнер рыжан.

Пасля 3 гульні менскае «Дынама» з 1 балам займае ў Заходняй канферэнцыі перадапошняе, 13-е месца (розніца шайбаў 04/10).

Расклад найбліжэйшых матчаў: 2 верасня. «Ёкерыт» - «Дынама». 8 верасня. «Дынама» - «Трактар». 10 верасня. «Дынама» - «Нафтахімік».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках