28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада разгледзіць законапраект аб дэцэнтралізацыі ўлады

Вярхоўная Рада разгледзіць законапраект аб дэцэнтралізацыі ўлады

Сёння на пленарным пасяджэнні Вярхоўнай Рады будзе разгледжаны законапраект аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю ў частцы дэцэнтралізацыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба парламента.

«Падчас пасяджэння будзе разглядацца пытанне аб папярэднім адабрэнні законапраекта аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Украіны што да дэцэнтралізацыі ўлады (№ 2217)», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Гройсман выказаў перакананне, што 31 жніўня, дэпутаты падтрымаюць у першым чытанні змены ў Канстытуцыю ў частцы дэцэнтралізацыі, піша liga.net.

Нагадаем, 16 ліпеня Вярхоўная Рада падтрымала пастанову №2217/АП аб накіраванні ў Канстытуцыйны суд законапраекта аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю, якія тычацца дэцэнтралізацыі. 31 ліпеня КСУ прызнаў дакумент адпаведным Канстытуцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках