29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель падае на таргах у Маскве

1
Расейскі рубель падае на таргах у Маскве
Фота: Reuters

Таргі валютай на Маскоўскай біржы адкрыліся зніжэннем курсу расейскага рубля.

Адразу пасля пачатку таргоў курс даляра пераваліў за 66 руб, падняўшыся на максімуме да 66,5 руб., што на 1,1 руб. вышэй за ўзровень закрыцця таргоў 28 жніўня, піша РБК.

Адначасова з гэтым курс еўра падняўся на максімуме да адзнакі 74,652 руб., што на 1,42 руб. вышэй за ўзровень закрыцця таргоў пятніцы.

Зніжэнне курсу рубля адбываецца на фоне зніжэнне коштаў нафты, якія апусціліся раніцай 31 жніўні ніжэй за дасягнуты на мінулым тыдні ўзровень $50 за барэль. Падчас таргоў на біржы ICE кошт ф'ючэрсаў нафты маркі Brent з пастаўкай у верасні 2015 вагаецца паміж $49 і $50 за бар., застаючыся ніжэй за ўзровень закрыцця учорашніх таргоў.

Да 10:20 кошт даляра на Маскоўскай біржы складаў 66,199 руб., еўра - 74,3 руб.

Афіцыйны курс даляра з 29 жніўня 2015 усталяваны ЦБ на ўзроўні 66,4779 руб., афіцыйны курс еўра складае 75,0469 руб.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках