29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ціснулі адзін аднаго праз дармавую бульбу

15

У Бранску адбылася цісканіна, калі на Свенскім кірмашы пачалі раздаваць бясплатную бульбу.

Як нярэдка бывае на масавых мерапрыемствах, не абышлося без лыжкі дзёгцю. Карэспандэнтка «БрянскToday» стала сведкам таго, як людзі зладзілі сапраўдную цісканіну праз дармавую бульбу.

Бульбу раздавала сялянскае фермерская гаспадарка «Багамазаў». Кожнаму ў рукі раздавалі кілаграмовую сетку адборнай бульбы. Вакол адразу ж сабраўся натоўп, у асноўным з пенсіянераў, паведамляюць «Подробности».

Пажылыя жанчыны дружна ціснулі раздатчыкаў і адзін аднаго і патрабавалі бульбу, адначасна адчытваючы за марудлівасць.

«Увогуле, на Свенскім кірмашу атрымалі яшчэ адзін довад таго, што «дармаўшчына»дзейнічае на нашых грамадзян не лепшым чынам», - канстатуе мясцовае выданне «БрянскToday».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках