28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Ёсць інфармацыя аб загінулых

1
Віталь Клічко: Ёсць інфармацыя аб загінулых

Мэр Кіева заявіў, што некалькі байцоў Нацгвардыі загінулі ў выніку выбуху баявой гранаты пад Вярхоўнай Радай.

"Маем інфармацыю, што ёсць загінулыя. Тыя хлопцы, якія цяпер забяспечваюць правапарадак у Кіеве. Нацгвардыя, маладыя хлопцы загінулі", - заявіў ён у эфіры тэлеканала "112.Украина".

Разам з тым, афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад праваахоўных органаў пакуль не паступала. Як паведамлялася, у праваахоўнікаў пад Радай кінулі выбуховае прыстасаванне. Да гэтага мітынг "Свабоды", "Радыкальнай партыі", "Укропа" перарос у сутыкненні, правакатары ў балаклавах пачалі кідаць у сілавікоў петарды і дымавыя шашкі.

Сутыкненні пачаліся пасля таго, як Рада папярэдне ўхваліла праект змяненняў у Канстытуцыю па дэцэнтралізацыі, які, апроч іншага, дае шырокае мясцовае самакіраванне на Данбасе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках