19 красавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25-хвілінныя шпацыры дадаюць 7 гадоў жыцця

2
25-хвілінныя шпацыры дадаюць 7 гадоў жыцця

Хада хуткім крокам па 25 хвілін на дзень можа дадаваць да жыцця да 7 дадатковых гадоў, высветлілі навукоўцы з Нямеччыны.

Паводле іх звестак, умераныя фізічныя практыкаванні могуць удвая скарачаць рызыку смерці ад сардэчнага прыступу ў людзей старэйшых за 50-60 гадоў.

Даследчыкі прасачылі за паказчыкамі здароўя мужчын і жанчын ва ўзросце 30-60 гадоў, якія да гэтага не займаліся спортам на рэгулярнай аснове, піша rg.ru.

Удзельнікам прызначылі штодзённыя праграмы практыкаванняў. Цягам 6 месяцаў заняткаў у добраахвотнікаў бралі аналізы крыві для адсочвання ключавых маркераў працэсу старэння. Высветлілася, што за гэты перыяд паказчыкі прадэманстравалі пазітыўныя змены ў арганізме, якія спрыяюць аднаўленню ДНК. Усё гэта дазваляе выказаць здагадку, што рэгулярныя заняткі спортам, мабыць, дапамагаюць запавольваць працэсы старэння.

Са слоў экспэртаў, нават усяго 25 хвілін штодзённай хуткай хады ці бегу трушком могуць падарыць некалькі дадатковых гадоў здароўя і шчасця. Фізічныя практыкаванні дзейнічаюць як свайго кшталту антыдэпрэсант, паляпшаюць кагнітыўныя (пазнавальныя) функцыі і нават, магчыма, затрымліваюць наступленне дэменцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках