28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кінуўшы гранату ля будынка Вярхоўнай Рады затрыманы

2
Кінуўшы гранату ля будынка Вярхоўнай Рады затрыманы
Арсен Аваков
Фото: Reuters

Каля будынка ўкраінскага парламента затрыманыя 30 чалавек.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" напісаў міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў.

"Каля 90 параненых пад Радай, у тым ліку некалькі чалавек у цяжкім стане, - піша ён. - Ніякія палітычныя мэты не апраўдваюць таго, што вы ўчынілі сёння пад Радай. Вы прывялі з сабой пад Раду не мітынг з палітычнымі рознагалоссямі - вы прывялі падонкаў, якія паранілі ў тым ліку больш за пятнаццаць байцоў, што прайшлі фронт! Чацвёра байцоў з вельмі цяжкімі траўмамі вачэй, жывата, шыі і ног..

Чаму мы павінны трымаць у Кіеве баявых хлопцаў? Супраць вас і вашых амбіцый? Чаму жаўнеры павінны атрымліваць раненні ад правакатараў пад вашымі сцягамі ў цэнтры Кіева, за 1000 км ад фронту? Адказ - таму, што вы дзейнічайце злачынна і недапушчальна".

Са слоў міністра, ля будынка Вярхоўнай Рады затрымана ўжо блізу 30 чалавек. Гранатамётчык злоўлены - у яго канфіскаваныя гранаты, у тым ліку граната максімальнай паразы Ф1.

"Я прашу ў грамадства поўнай падтрымкі максімальна жорсткага пакарання для зладзіўшых гэты змрок у цэнтры сталіцы, - піша міністр. - Калі мы ўсе разам не адрэагуем - краіна будзе апускацца ў хаос, пад дыктоўку нягоднікаў з гранатамі. Усяму ёсць мяжа - мяжа спрэчак і мяжа дыскусій . Але кідаць гранаты ў сваіх гвардзейцаў, якія прыйшлі з фронту - гэта не палітыка - гэта антыўкраінская вайна нягоднікаў, як бы яны сябе не называлі".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках