29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя сутыкненні ў Кіеве: у міліцыю кідаюць камяні

3
Новыя сутыкненні ў Кіеве: у міліцыю кідаюць камяні

На рагу вуліц Грушэўскага і Ліпскай у Кіеве - новая сутычка паміж праваахоўнікамі і мітынгоўцамі.

Апошнія ўжо пачалі пакідаць плошчу перад будынкам Вярхоўнай Рады, паведамляе УНІАН.

Мітынгоўцы кідаюць у праваахоўнікаў камяні. Да месца здарэння тэрмінова накіравалі больш за 100 праваахоўнікаў у ахоўным рыштунку.

Пакуль не вядома, чым выкліканае абвастрэнне сітуацыі пасля таго, як каля Плошчы Канстытуцыі мітынг фактычна скончыўся.

Нагадаем, пратэсты каля будынку Рады пачаліся раніцай. Удзельнікі акцыі, сярод якіх таксама былі прадстаўнікі ВА «Свабода», партыі «Укроп» і Радыкальнай партыі, патрабавалі ад дэпутатаў не галасаваць за ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю ў частцы дэцэнтралізацыі. Пасля таго, як стала вядома аб прыняцці законапраекта дэпутатамі, мітынгоўцы пачалі штурм Вярхоўнай Рады, у ход ішлі дымавыя шашкі і камяні. Міліцыя старалася сілай адцясніць актывістаў.

Сутыкненні пачаліся пасля таго, як мітынгоўцы пачалі разгойдваць металічную агароджу вакол парламента, на што і адрэагавалі сілавікі. У бок праваахоўнікаў час ад час ляцелі бутэлькі з вадой і іншыя прадметы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках