18 красавiка 2024, Чацвер, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з выйгрышаў у казіно прапануюць браць падатак

16
У Беларусі з выйгрышаў у казіно прапануюць браць падатак

Такая прапанова ўключаная ў праект паправак у Падатковы кодэкс, размешчаны на сайце міністэрства фінансаў.

Так, арт.173 Асаблівай часткі кодэкса плануюць дапоўніць пунктам пяць аб тым, што стаўка падаходнага падатку з фізічных асоб устанаўліваецца ў суме 4% у дачыненні да даходаў у выглядзе выйгрышаў (вернутых не згуляных ставак), атрыманых фізічнымі асобамі ад арганізацый, якія вядуць дзейнасць у сферы ігральнага бізнэсу, піша telegraf.by.

Таксама прапануецца ўвесці павышаную стаўку падаходнага падатку ў суме 16% для плацельшчыкаў, у якіх праверкі падатковых органаў выявілі перавышэнне выдаткаў над даходамі. Акрамя таго, плануецца павялічыць стаўку збору за рамесную дзейнасць з адной да чатырох базавых адзінак на год.

Аўтары дакументы зыходзілі з сумы дэфлятара ў 13% да сумы ставак або гранічных узроўняў, якiя вызначаюцца штогод у цвёрдых сумах у рублях.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках