19 красавiка 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэстарацыі абавязалі прадаваць «пладова-выгаднае»

38
Рэстарацыі абавязалі прадаваць «пладова-выгаднае»

Мэта - продаж айчыннай прадукцыі.

У Беларусі прыняты новы асартыментны пералік для аб'ектаў грамадскага харчавання: алкагольная карта ў меню папоўніцца новымі пазіцыямі айчынных спіртных напояў.

Змены ў рэалізацыі спіртных напояў закрануць і гандлёвыя аб'екты. Нароўні з вінаграднымі вінамі іх абавязалі прадаваць пладовыя і фруктова-ягадныя.

Кавярні, бары і рэстарацыі ўсіх класаў павінны ўдвая павялічыць колькасць пазіцый алкаголю, паведамілі tut.by ў аддзеле арганізацыі грамадскага харчавання Мінгандлю. У астатніх тыпах аб'ектаў асартымент алкаголю будзе пашыраны ў 1,5 разы. У большай ступені змены закранулі беларускую гарэлку, шампанскае і каньяк.

Так, кавярня класу «люкс», у якой ёсць спецыяльны дазвол на раздробны гандаль алкаголем, абавязаная мець у асартыменце 54 тыпы спіртных напояў, у тым ліку 23 тыпы гарэлкі, 8 - каньяку і (або) брэндзі, 7 відаў лікёра-гарэлачных вырабаў, 8 варыянтаў шампанскага або пеністага віна і столькі ж - вінаградных вінаў. У пастанове № 23 ад 25 жніўня 2015 г падрабязна распісаны патрабаванні да алкагольных напояў для розных суб'ектаў грамадскага харчавання.

- Мэта - продаж айчыннай прадукцыі, - тлумачыць начальніца аддзела Ларыса Камарова. - Абарона ўнутранага рынку, не толькі алкаголю, але і ўсіх астатніх тавараў. Прадаем сваё, а не кормім Захад. Пры гэтым суб'ектам ніхто не забараняе мець імпартны тавар.

Падпарадкоўвацца новым правілам павінны кавярні і рэстарацыі ўсіх тыпаў, у тым ліку якія спецыялізуюцца на рэалізацыі піва або добрых вінаў. Адзіным выключэннем з гэтага спісу сталі кавярні. З абавязковага пераліку прадукцыі для гэтых устаноў грамадскага харчавання наогул выключылі гарэлку (раней яе прысутнасць у меню была абавязковай, што выклікала ва ўладальнікаў здзіўленне), затое дадалі асартымент шампанскага. Што наконт усіх астатніх алкагольных напояў пералік для кавярняў застаўся ранейшым.

Мінгандлем таксама была ўсталяваная гранічная максімальная нацэнка памерам 60% на беларускі алкаголь мацункам звыш 28% у аб'ектах грамадскага харчавання. Гэты захад дазволіць знізіць кошты на айчынныя спіртныя напоі ў кавярнях і рэстарацыях, адзначаюць ва ўстанове.

Яшчэ адно змяненне на ўнутраным алкагольным рынку закранула аб'екты гандлю.

Згодна з пастановай Мінгандлю №24 ад 26 жнiўня 2015 года, крама, што прапануе пакупнікам вінаградныя віны, павінна забяспечыць таксама наяўнасць вінаў пладова-ягадных натуральных. У Мінгандлю падкрэсліваюць, што гэта патрабаванні не датычыцца аб'ектаў грамадскага харчавання. Ніхто не прымушае ўладальнікаў рэстарацый і кавярняў уключаць у меню беларускае віно - гэта права суб'екта.

Нагадаем, 20 жніўня Лукашэнка раскрытыкаваў урад за нерашучасць ў прыняцці захадаў для абароны ўнутранага рынку алкаголю. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што расце імпарт спіртнога, яго нелегальнае абарачэнне, і ў той жа час скарачаецца айчынная вытворчасць. Следам за нарадай рушыла зняццё абмежаванняў ў продажы алкагольных напояў у Менску і змяненне асартыментных пералікаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках