28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці змагаюцца за навучанне на беларускай мове

9
У Берасці змагаюцца за навучанне на беларускай мове

У новым навучальным годзе ў горадзе з'явіцца беларускамоўны пяты клас, які створаны ў сярэдняй школе №29.

Пакуль у ім толькі пяць вучняў, якія пажадалі атрымліваць веды па-беларуску, паведамляе ПЦ "Вясна".

Раней адзіны ў Берэсці клас, дзе ўсе прадметы выкладаліся на роднай мове, быў сфармаваны ў 2011 годзе і знаходзіўся ў пачатковай школе №34. Аднак у гэтым годзе дзеці скончылі чацвёрты клас, пасля чаго павінны пачацца заняткі па профільных прадметах. Лёс далейшага беларускамоўнага навучання ў горадзе заставаўся нявызначаны, ды існавала імавернасць таго, што ён наогул знікне.

Бацькі 10-гадовага Францішка Вялічкіна прыклалі вялікія намаганні, каб захаваць беларускамоўны клас, і абышлі шэраг школ у Маскоўскім раёне Берасця. У выніку яны знайшлі паразуменне з настаўнікамі СШ №29: гэта навучальная ўстанова адрозніваецца высокім узроўнем выкладання і паглыбленым вывучэннем матэматыкі, ангельскай мовы і эканомікі. "Адміністрацыя і настаўнікі 29-й школы вельмі пазітыўна паставіліся да ідэі з'яўлення ў ёй беларускамоўнага класа, і гэта паўплывала на канчатковую пастанову з выбарам школы", - распавяла Маргарыта Вялічкіна.

Паводле ейных слоў, шукаць патэнцыйных аднакласнікаў для свайго сына давялося самастойна праз аб'явы і сацыяльныя сеткі, бо ўлады хоць і не перашкаджаюць працэсу з'яўлення беларускамоўных класаў, але прапануюць дамаўляцца непасрэдна з настаўнікамі, якія часам проста баяцца пераходзіць на выкладанне сваіх прадметаў на роднай мове. Наогул у гэтым годзе ўмовы для стварэння адпаведнага класа лепшыя, чым гэта было чатыры гады таму, бо цяпер можна набыць і беларускамоўны дзённік, і замовіць у Міністэрстве адукацыі адпаведныя падручнікі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках