25 красавiка 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебская мытня затрымала 118 тон агародніны з ЕЗ

13
Віцебская мытня затрымала 118 тон агародніны з ЕЗ

Беларускія мытнікі затрымалі вялікую партыю садавіны і агародніны з краін Еўразвязу.

Як паведамляе ДМК, супрацоўнікамі Віцебскай мытні ў пункце мытнай рэгістрацыі «Урбаны» быў выяўлены факт незаконнага перамяшчэння ў сямі грузавых транспартных сродках садавіны і агародніны ў асартыменце, пішуць «Беларускія навіны».

Для мытнай рэгістрацыі тавару былі пададзеныя суправаджальныя дакументы, якія змяшчаюць недакладныя звесткі аб адпраўніку і краіне паходжання тавараў, а таксама нядзейныя фітасанітарныя сертыфікаты.

Тавары, сярод якіх персікі, нектарыны, перац, яблыкі, салата, сельдэрэй – агулам пад 118 тон папярэднім ацэначнай вартасцю 2,87 млрд рублёў, сканфіскаваныя. Мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках