19 красавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 краін Еўропы скарачаюць залежнасць ад расейскага газу

11
15 краін Еўропы скарачаюць залежнасць ад расейскага газу

Краіны Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы наважылі адмовіцца ад расейскага блакітнага паліва і стварыць інтэграваны рынак газу.

Бакі наважылі палепшыць газавую інфраструктуру і купляць газ, як мінімум, з трох крыніц. Адпаведны дакумент падпісалі ў харвацкім горадзе Дуброўнік: віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Мараш Шэўчавіч, еўракамісар у пытаннях кліматычных змяненняў і энэргетыкі Мігель Арыас Каньетэ, а таксама міністры энэргетыкі 15 еўрапейскіх краін: Аўстрыі, Албаніі, Балгарыі, Грэцыі, Італіі, Македоніі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Сербіі, Вугоршчыны, Харватыі і Украіны, паведамляе rusjev.net.

Упершыню ў гісторыі ўсе краіны рэгіёну, сябры ЕЗ і суседнія краіны выбралі прыярытэтам энергетыку, - сказаў міністр эканомікі Харватыі Іван Врдоляк.

У прыярытэтныя праекты увайшоў Трансадрыатычны трубаправод, які дапаможа пастаўляць блакітнае паліва з Азербайджана ў абыход Расеі праз Адрыятычнае мора праз Грэцыю і Албанію да поўдня Італіі, а далей - у еўрапейскую газатранспартную сістэму. У іншы прыярытэтны праект увайшлі газазлучэнні паміж Грэцыяй і Балгарыяй.

Вядомыя сусветныя аналітыкі звярнулі ўвагу на рэзкае скарачэнне валютных рэзерваў РФ, якія з'яўляюцца адзінай крыніцай фінансавання бюджэтнага дэфіцыту ва ўмовах заходніх санкцый і змяншэння даходаў праз падзенне коштаў на нафту і газ у свеце. «Калі Еўропа адмовіцца ад расейскага газу і пастаўкі будуць скарачацца такімі ж тэмпамі, то расейскай эканоміцы пагражае банкруцтва ўжо сёлета», - адзначаюць аналітыкі. Ужо цяпер расейцы сталі бяднешыя праз імперскія амбіцый свайго прэзідэнта, бо, дзякуючы агрэсіўнай палітыцы Крамля супраць Украіны, заходнія краіны ўвялі санкцыі супраць РФ праз што значна знізіўся ўзровень жыцця расейскіх грамадзян.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках