28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе Гомель-Кобрын перакуліўся МАЗ з бітумам

1

На 319-м кіламетры аўтатрасы Гомель - Кобрын, насупраць АЗС пад Мікашэвічамі, перакуліўся МАЗ з паўпрычэпам, які перавозіў бітум.

Наступствы аварыі ліквідавалі цягам дня, піша «Медиа-Полесье».

«Супрацоўнікі ДАІ выявілі машыну перакуленую дагары, з дэфармаванай кабінай, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - Кіроўца цудам не пацярпеў. Ён самастойна выбраўся з кабіны, разбіўшы шкло вогнетушыцелем. Пазней высветлілася, што ён быў п'яны».

ФОТА: «МЕДИА-ПОЛЕСЬЕ»

Хуткая дапамога даставіла мужчыну ў прыёмны пакой філіяла Мікашэвіцкай бальніцы, адкуль неўзабаве, пасля аказання першай медыцынскай дапамогі, яго адпусцілі. Пры аглядзе кіроўцы супрацоўнікамі ДАІ ўзровень алкаголю ў выдыханым ім паветры склаў 1,5 праміле.

МАЗ належыць адной з фірмаў горада Масты Гарадзенскай вобласці. Заправіўшыся бітумам, ён вяртаўся ў родны горад. ДТЗ здарылася праз алкагольнае ап'яненне кіроўцы, які, як мяркуецца, заснуў за стырном.

Паколькі бітум часткова праліўся, на месцы аварыі працавалі прадстаўнікі МНС, Дзяржпрамнагляду, экалагічных службаў.

ФОТА: «МЕДИА-ПОЛЕСЬЕ»
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках