20 красавiка 2024, Субота, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць 12 кампаній за падтрымку ўладаў Сірыі

1
ЗША ўвялі санкцыі супраць 12 кампаній за падтрымку ўладаў Сірыі

Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала пашыраны спіс санкцый у дачыненні да Сірыі.

Гэта адбылося адразу пасля таго, як Белы дом дазволіў амерыканскім вайскоўцам прымяняць авіяцыю для абароны падрыхтаваных Вашынгтонам фармаванняў апазіцыі ад урадавых войскаў і баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сірыі. У санкцыйны спіс трапілі яшчэ 12 кампаній, якія, на думку ЗША, з'яўляюцца адказнымі за канфлікт на Блізкім Усходзе. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце ўстановы, піша NEWSru.com.

У гэты раз пад удар трапілі некалькі гандлёвых кампаній, у тым ліку дзве энэргетычныя фірмы з Турцыі, а таксама шэраг грамадзян гэтай краіны, якія, як гаворыцца ў афіцыйнай заяве Мінфіна ЗША, маюць дачыненне да кампаніі Milenyum Energy.

Раней амерыканскія ўлады ўвялі санкцыі супраць трох лідараў блізкаўсходняй групоўкі «Хізбалах» і ліванскага бізнэсоўца. У «чорны спіс» трапілі ўраджэнцы Лівана Мустафа Бадр-аль-Дын, Ібраімі Акіл і Фуад Шук. Ім інкрымінавалі ўдзел у баявых дзеяннях у Сірыі. Чацвёртым фігурантам стаў бізнэсовец Абдэль Нур Шалана, якога абвінавачваюць у выдаванні «Хізбалах» зброі і ўдзелу ў яе перапраўцы ў Сірыю. Санкцыі прынятыя супраць іх у сувязі з тым, што яны актыўна аказваюць падтрымку сілам прэзідэнта Сірыі Башара Асада, нагадвае «Коммерсант».

У канцы ліпеня амерыканскае выданне The Wall Street Journal пісала, што рэжым Башара Асада не спыніў вытворчасць хімічнай зброі. Пра гэта паведамлялі і іншыя СМІ са спасылкай на Арганізацыю забароны хімічнай зброі (АЗХЗ). Паводле звестак выведкі ЗША, Асад не выдаў усю хімічную зброю, якою валодаў. Акрамя таго, інспекцыі, якія праводзіліся ад імя АЗХЗ, пастаянна знаходзіліся пад жорсткім кантролем сірыйскіх уладаў.

Прэзідэнт ЗША неаднаразова заяўляў, што для перамогі над тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі трэба сфармаваць новы ўрад без цяперашняга кіраўніка дзяржавы Башара Асады. 7 ліпеня амерыканскі лідар таксама дадаў, што нядаўна абмяркоўваў гэтае пытанне са сваім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным.

Са слоў Абамы, Вашынгтон плануе ўзмацніць падтрымку ўмеранай апазіцыі ў Сірыі, каб эфектыўней супрацьстаяць экстрэмістам, паведамляе Reuters. Прэзідэнт ЗША адзначыў, што барацьба з ІД будзе няхуткай і знішчэнне тэрарыстычнай групоўкі зойме час. «У гэтым працэсе будуць перыяды прагрэсу і часы адступлення», - прызнаў кіраўнік Злучаных Штатаў, адзначыўшы цяжкасці ў барацьбе з «ваўкамі-адзіночкамі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках