24 красавiка 2024, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падала заяўку ў ААН на пашырэнне кантынентальнага шэльфа ў Арктыцы

14
Расея падала заяўку ў ААН на пашырэнне кантынентальнага шэльфа ў Арктыцы

Расея паўторна падала ў ААН заяўку на пашырэнне межаў кантынентальнага шэльфа за кошт далучэння ўчасткаў дна Паўночнага Ледавітага акіяна.

У дакуменце гаворыцца, што гэтыя ўчасткі дна з'яўляюцца натуральнымі кампанентамі мацерыковай ускраіны - менавіта на гэтай падставе Канвенцыя марскога права дазваляе пашыраць эканамічную зону дзяржаў, паведамляе руская служба BBC.

Міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Расеі Сяргей Данскі восенню мінулага года заяўляў, што ў заяўцы ідзе гаворка пра прырашчэнне выключнай эканамічнай зоны на 1,2 млн квадратных кіламетраў у Паўночным Ледавітым акіяне, што дазволіць павялічыць даступныя Расеі запасы вуглевадародных рэсурсаў больш чым на 5 млрд тон умоўнага паліва.

Расея ўжо падавала аналагічную заяўку ў 2001 годзе, аднак камісія ААН адхіліла яе, заявіўшы аб недастатковасці довадаў. На падводны хрыбет Ламаносава таксама прэтэндуе Канада.

Паўночны полюс і прылеглы да яго рэгіён Паўночнага Ледавітага акіяна не належаць ні адной краіне, але Канада, Данія, Нарвегія, Расея і ЗША валодаюць правамі на 370-кіламетровую выключную эканамічную зону ля сваіх берагоў. Паводле ацэнак геолагаў, на гэтай тэрыторыі можа знаходзіцца блізу 30% неразведанных запасаў прыроднага газу і 15% нафты.

У сакавіку 2014 года камісія задаволіла прэтэнзіі Расеі на ўчастак у Ахоцкім моры плошчай 52 тысяч кв км.

У апошнія гады Расея актывізавала навуковую і вайсковую дзейнасць у Арктыцы. Як стала вядома восенню мінулага года, у Расеі да 2017 года будзе сфармаванае новае арктычнае камандаванне «Поўнач» «для абароны нацыянальных інтарэсаў у Арктыцы».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках