29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа страціць $5 мільярдаў ад арышту маёмасці па справе ЮКАСа

1
Расея можа страціць $5 мільярдаў ад арышту маёмасці па справе ЮКАСа
ФОТА: ИТАР-ТАСС

У кампаніі, якая прадстаўляе інтарэсы былых акцыянераў ЮКАСа, кажуць, што нават гэтая сума значна заніжаная.

Францыя і Бельгія могуць накласці арышт на ўсе будынкі кіраўніка справамі прэзідэнта Расеі, якія знаходзяцца за мяжой - у кошт пагашэння доўгу перад акцыянерамі ЮКАСа. У гэтым выпадку сума арыштаванай маёмасці можа дасягнуць $5 млрд, падлічыў РБК.

Нагадаем, французскія і бельгійскія судовыя прыставы ўжо прыступілі да выканання судовых пастаноў па ЮКАС аб арышце маёмасці Расеі. Арышты вядуцца на пастанову Гаагскага суда ад 18 лiпеня 2014 года, згодна з якім Расея абавязаная кампенсаваць «экспрапрыяцыю маёмасці», выплаціўшы былым уладальнікам ЮКАСа $50 млрд. Адвакат Цім Осбарн, які прадстаўляў інтарэсы былых акцыянераў кампаніі, казаў, што яны гатовыя пераследваць расейскія дзяржаўныя актывы ў 150 дзяржавах, якія далучыліся да Нью-ёркскай канвенцыі (Канвенцыя ААН аб прывядзенні ў выкананне замежных арбітражных пастаноў).

Расейскія чыноўнікі прызнаюць, што становішча для іх сапраўды цяжкае - маюцца быць шматлікія арышты і судзілішчы на некалькі гадоў. Са слоў аднаго з іх, ва ўрадзе была створаная міжведамасная рабочая група, што ацаніла, якой менавіта маёмасці і на якую суму можа пазбавіцца Расея ў выніку працы прыставаў.

Адзін з сябраў гэтай групы запэўнівае, што агульны кошт актываў, на якія патэнцыйна можа быць накладзены арышт, складае не больш за 4 млрд еўраў.

У пачатку ліпеня адбылося пасяджэнне камітэта Дзярждумы па ўласнасці. На гэтай нарадзе гучала блізкая лічба - блізу $5 млрд (4,5 млрд еўраў).

Аднак дырэктар кампаніі GML, які прадстаўляе інтарэсы былых акцыянераў ЮКАСа, кажа, што $5 млрд - гэта значнае пераменшванне ацэнкі актываў РФ за мяжой, асабліва, калі ўлічваць актывы расейскіх дзяржкампаній. Расея - удзельнік міжнародных працэсаў, таму яна наўмысна заніжае кошт сваіх актываў, упэўнены Осбарн. Сваю ўласную ацэнку GML не называе.

У справаздачы Падліковай палаты, якая ў 2012 годзе правярала выдаткі бюджэту на пошук расейскай маёмасці за мяжой, гаворыцца, што ў рэестры аб'ектаў, размешчаных за межамі Расеі (гэты рэестр адсутнічае ў публічным доступе), утрымліваюцца звесткі аб 973 аб'ектах (166 зямельных участкаў і 807 будынкаў і памяшканняў).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках