19 красавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падае чацвёрты пазоў у Еўрапейскі суд супраць Расеі

3
Украіна падае чацвёрты пазоў у Еўрапейскі суд супраць Расеі

Кіеў анансаваў падачу чацвёртага міждзяржаўнага пазову супраць Расеі ў Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ).

Пра гэта заявіў падчас круглага стала міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка, паведамляе «РБК-Украіна».

«Мы літаральна цягам наступнага тыдня скончым афармленне доказнай базы», - сказаў кіраўнік ведамства, дадаўшы, што ўся інфармацыя будзе пададзеная журналістам.

З ягоных слоў, гаворка ў скарзе ідзе аб парушэнні правоў чалавека на тэрыторыі Крыму, у тым ліку крымскіх татараў, а таксама пра палітычныя матывы такога пераследу і парушэнні права на свабоду выбару.

Пятрэнка заўважыў, што Украіна з'яўляецца рэкардсменам у колькасці пададзеных заяў у Еўрапейскі суд правоў чалавека. Усяго было накіравана 16 міждзяржаўных заяў, 3 з іх - ад Украіны.

27 лістапада 2014 ЕСПЧ пачаў паралельны разгляд дзвюх скаргаў Украіны супраць Расеі. У першым пазове Кіеў заяўляе, што з сакавіка да верасня 2014-га з віны Расеі на тэрыторыі Украіны загінулі або пацярпелі значная колькасць вайскоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і грамадзянскіх асоб.

Украінскі ўрад таксама абвінавачвае расейскі бок у дыскрымінацыі крымскіх татараў паводле этнічнай прыкметы, у прымусе ўкраінскіх грамадзян у Крыме атрымліваць грамадзянства Расеі. На думку аўтараў скаргі, РФ, у агульнай складанасці, парушыла 11 артыкулаў еўрапейскай Канвенцыі аб правах чалавека. Прынамсі, гаворка ідзе аб правах на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду веравызнання, свабоду слова і на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Другі пазоў тычыцца меркаванага выкрадання дзяцей на ўсходзе Украіны і перадачы іх у Расею. Гаворка ідзе пра тры групы дзяцей, якія пераехалі ў РФ з чэрвеня да жніўня 2014 года.

Кіеў шукае палітычныя абгрунтаванні для замарожвання выплат у абавязку Расеі

2 чэрвеня першая намесніца міністра юстыцыі Украіны Наталля Севасцьянава паведаміла, што Украіна запатрабуе замежную маёмасць Расеі ў якасці кампенсацыі за эканамічныя страты пры выхадзе Крыма са складу краіны. З яе слоў, гэта адзін з магчымых варыянтаў выплаты шкоды.

Таксама вядома аб падрыхтоўцы яшчэ двух пазоваў Украіны ў ЕСПЧ. Прынамсі, у верасні будзе пададзеная скарга «паводле фактаў парушэння Канвенцыі правоў чалавека, якія не ахопліваюцца папярэднімі судовымі пазовамі». Акрамя таго, кіраўнік урада Украіны Арсеній Яцэнюк прапанаваў пакінутым без прытулку і маёмасці жыхарам Данбаса судзіцца з Расеяй у ЕСПЧ. Украінскі прэм'ер, са свайго боку, паабяцаў садзейнічанне ўраду Украіны ў падрыхтоўцы пазоваў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках