25 красавiка 2024, Чацвер, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Словам Лукашэнкі аб вызваленні Статкевіча верыць не варта

4
Алесь Бяляцкі: Словам Лукашэнкі аб вызваленні Статкевіча верыць не варта
Алесь Бяляцкі
ФОТА: CHARTER97.ORG

Заява дыктатара было сфармуляваная паводле прынцыпу «пяцьдзесят на пяцьдзесят», трэба проста чакаць, якімі будуць ягоныя далейшыя крокі.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў вядомы беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

- Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам «Еўрарадыё», «Радыё Свабода» і tut.by аб тым, што пытанне аб былым кандыдаце ў прэзідэнты Мікалаі Статкевічы, які знаходзіцца ў зняволенні, цяпер на парадку дня і можа быць развязанае да «выбараў». Як вы можаце пракаментаваць гэтую заяву?

- Я ўважліва два разы прачытаў гэта выказванне. Лукашэнка сфармуляваў яго паводле прынцыпу «пяцьдзесят на пяцьдзесят», абсалютна не вызначыўшыся. І цяпер гэта сапраўды будзе выглядаць як выключна ягоная пастанова.

Мы ўпершыню пачулі, што турэмны лёс Мікалая Статкевіча знаходзіцца ў руках у Лукашэнкі. Таму надзвычай важным будзе цяпер даведацца, ці засталася ў яго хоць нейкая кропля сумлення і маральнасці.

- Гэта, па-вашаму, звязана з кастрычніцкімі «выбарамі» ў Беларусі?

- Гэта звязана з «выбарамі», я мяркую. Бо «абірацца», трымаючы ў турме кандыдата з яшчэ мінулых выбараў - гэта сур'ёзны выклік для міжнароднай супольнасці і сур'ёзная падстава для непрызнання гэтых «выбараў». Таму, я думаю, Лукашэнка і знаходзіцца цяпер на такім «раздарожжы».

- Ці варта верыць такой заяве беларускага дыктатара?

- Сказана было ў фармаце «пяцьдзесят на пяцьдзесят» і тут можна перакручваць сітуацыю і так, і сяк. Таму верыць словам Лукашэнкі не варта, а трэба проста чакаць, якімі будуць далейшыя крокі.

- Якія фактары могуць паўплываць на гэтыя «крокі» так, каб Мікалай Статкевіч сапраўды выйшаў на свабоду?

- Я думаю, скарачэнне санкцыйнага спісу, у які былі ўключаныя беларускія чыноўнікі, і з'яўляецца сігналам «добрай волі» з боку Еўразвязу. Зразумела, што яны цяпер чакаюць дзеянняў у адказ, і вызваленне Статкевіча магло б быць такім адказам.

- Вам не здаецца, што ў такім выпадку мы маем справу са свайго кшталту гандлем палітвязнямі?

- Абмен у гэтым выпадку - лепш, чым адсутнасць абмену.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках