25 красавiка 2024, Чацвер, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі выратавалі беларускага альпініста

У Грузіі выратавалі беларускага альпініста

З раніцы ў Месціі аднавіліся працы ў выратаванні беларускага альпініста на Ушбе.

Нагадаем, што ўчора не атрымалася яго выратаваць праз тое, што гелікоптэр не змог падляцець блізка да скалы, дзе дзьмуў моцны вецер. Выратавальнікам давялося шукаць іншыя шляхі выратавання, паведамляе «Грузия онлайн».

На гэты момант беларускі альпініст выратаваны і дастаўлены ў Месцію. Ягонаму жыццю небяспека не пагражае.

Два беларускія альпіністы падымаліся на Ушбу па маршруце Мышляева. Адзін з альпіністаў загінуў. Як мяркуецца, праз абвал камянёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках