29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначаная дата новага разгляду справы Вольгі Нікалайчык

Прызначаная дата новага разгляду справы Вольгі Нікалайчык
Вольга Нікалайчык
ФОТА: "Радыё Свабода"

Новы разгляд справы Вольгі Нікалайчык за акцыю каля расейскай амбасады прызначаны 12 жніўня а 14.30.

Нагадаем, Менскі гарадскі суд 24 ліпеня скасаваў пастанову суда Цэнтральнага раёна ў справе "касметычка". Суддзя Лапко М. мяркуе, што суд Цэнтральнага раёна не напоўніцу высветліў ці было ўчыненае адміністрацыйнае правапарушэнне, ці вінаватая асоба ў яго ўчыненні і ці падпадае асоба пад адміністрацыйную адказнасць. Так, не выяўленыя і не былі апытаныя грамадзяне, у дачыненні да якіх было ўчыненае правапарушэнне, прадугледжанага арт 17.1 КаАП. Акрамя таго, суд звяртае ўвагу на той факт, што на відэазапісе камер вонкавага назірання, прадстаўленым пасольствам Расейскай Федэрацыі, Вольга Нікалайчык непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі не чыніла, на зямлю не клалася. Такім чынам, суд прыходзіць да высновы, што пастанова, вынесенае раённым судом, з'яўляецца заўчаснай, піша ПЦ "Вясна".

Нагадаем, 29 красавіка рэжысёрку Вольгу Нікалайчык затрымалі каля амбасады Расейскай Федэрацыі, калі яна і актывістка Кацярына Садоўская ладзілі перфоманс супраць прыезду байкераў з клуба "Начныя ваўкі" ў Беларусь. 26 траўня жанчын абвінавацілі ў брыдкаслоўі і супраціве міліцыі, за што прысудзілі да 13 дзён адміністрацыйнага арышту (Вользе Нікалайчык) і штраф амаль 11 млн беларускіх рублёў (Кацярыне Садоўскай). Пасля прысуду грамадскую дзяячку не затрымалі, аднак міліцыянты дагэтуль не вярталі яе пашпарт, які забралі пасля перформансу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках