19 красавiка 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала другую рату МВФ сумай $1,7 млрд

1
Украіна атрымала другую рату МВФ сумай $1,7 млрд

Сродкі, якія мы сёння атрымалі ад МВФ, будуць накіраваныя на папаўненне міжнародных рэзерваў.

Украіна атрымала сродкі ад Міжнароднага валютнага фонду, згодна з пастановай Рады дырэктараў фонду аб выдзяленні другой раты крэдытных сродкаў сумай 1,7 мільярда даляраў, паведамляецца на сайце Нацыянальнага банка Украіны са спасылкай на заяву кіраўніка НБУ Валерыі Гонтаравай, паведамляе УНІАН.

"Сродкі, якія мы сёння атрымалі ад МВФ, будуць накіраваныя на папаўненне міжнародных рэзерваў. Агулам нашы міжнародныя рэзервы растуць упэўненымі тэмпамі, і да канца 2015 года мы плануем, што іх сума дасягне ўзроўню амаль 18 мільярдаў даляраў ЗША", - сказала яна.

Украіна і МВФ рэалізуюць чатырохгадовую праграму крэдытавання эканомікі Украіны агульнай сумай фінансавання 17,5 млрд даляраў. Першая рата ў рамках праграмы сумай 5 млрд даляраў Украіна атрымала 13 сакавіка.

Рада дырэктараў МВФ ухваліла выдачу другой раты крэдыту для Украіны сумай 1,7 млрд даляраў. У пятніцу, 31 ліпеня паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў, сродкі будуць накіраваныя на папаўненне рэзерваў Нацыянальнага банка Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках