28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастачка з Берасця ўпрыгожыла малюнкамі дарожныя люкі

2

Мастачка Іна Болундь размалявала каналізацыйныя люкі каля дзіцячых пляцовак у Берасці ў рамках аўтарскага стрыт-арт-праекта.

Творчая ініцыятыва берасцейкі ўвасобілася ў жыццё дзякуючы конкурсу на стварэнне гарадскіх інсталяцый і малых архітэктурных формаў, што праводзіўся пад эгідай агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». З дасланых прац журы адабрала дзесятку лепшых для наступнага іх увасаблення на вуліцах горада.

Праект «Вясёлыя люкі» - першы, які быў рэалізаваны. Яго аўтар, мастачка Іна Болундь, распавяла tut.by, што ідэю яна знайшла ў інтэрнэце.

«Я прапаноўвала не толькі люкі, але з таго, што ўхвалілі, засталіся толькі яны», - патлумачыла суразмоўца.

Пасля адабрэння мастачка пачала працу. Па ўмовах трэба было да 1 жніўня размаляваць не больш за 20 каналізацыйных люкаў паблізу дзіцячых пляцовак горада.

«Мы працавалі ў асноўным у новабудоўлях, таму што ў цэнтры люкі раскіданыя, а ў мікрараёнах яны групкамі былі», - патлумачыла аўтар ідэі.

На гэтым пакуль праект завяршаецца. Аднак Іна тлумачыць, што з задавальненнем яго б прадоўжыла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках