28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Блок Парашэнкі» і УДАР пойдуць на мясцовыя выбары ва Украіне разам

«Блок Парашэнкі» і УДАР пойдуць на мясцовыя выбары ва Украіне разам

Партыі УДАР і «Блок Пятра Парашэнкі» прынялі пастанову сумесна ісці на мясцовыя выбары.

Пра гэта «Украинской правде» паведаміў намеснік старшыні фракцыі БПП у парламенце Ігар Кананенка.

З яго слоў, «выразная палітычная дамоўленасць паміж УДАРам і БПП дасягнутая». «Мы адназначна пойдзем разам на мясцовыя выбары і падтрымаем Віталя Клічко на выбарах мэра Кіева», - заявіў Кананенка.

«Пытанне сумеснага паходу на выбары - гэта не толькі палітыка, але і юрыдычны складнік. Над фарматам сумеснага ўдзелу ў выбарах цяпер працуюць юрысты. Трэба вызначыць, ці будзе гэта зліццё партый, або нейкі іншы фармат. Акрамя таго, варта ўзгадніць усё з мясцовымі ячэйкамі партый», - дадаў Кананенка.

З яго слоў, для гэтых перамоваў створана рабочая група з прадстаўнікоў БПП і УДАРа. Уваходзяць у гэтую групу і юрысты абодвух бакоў.

Як паведамлялася раней, лідар фракцыі БПП Юрый Луцэнка заяўляў, што БПП вядзе перамовы аб сумесным удзеле ў мясцовых выбарах з «Народным фронтам» і «Народным рухам». Умовай падтрымкі Клічко на кіеўскіх выбарах Луцэнка тады называў сумесны паход на выбары, але паказваў на сустрэчы кіеўскага мэра з львоўскім калегам Андрэем Садовым, які ўзначальвае «Самадапамогу».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках