25 красавiка 2024, Чацвер, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад медыцынскае эмбарга ў РФ патрапяць дэфібрылятары і інкубатары для нованароджаных

5
Пад медыцынскае эмбарга ў РФ патрапяць дэфібрылятары і інкубатары для нованароджаных

Мінпрамторг Расеі прапанаваў абмежаваць дзяржзакупкі замежных медыцынскіх вырабаў.

Як піша «Российская газета», у праекце пастановы ўрада адзначана, што гэта робіцца для павелічэння канкурэнцыі на рынку медыцынскіх вырабаў.

У пералік замежных вырабаў, якія могуць забараніць купляць для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб, уваходзяць: антысептыкі і дэзінфікуючыя прэпараты; тэст-палоскі для вызначэння ўзроўню глюкозы ў крыві; марлевыя сурвэткі, бінты, тампоны; перавязачныя пакеты, марлевыя медыцынскія маскі; латэксныя прэзерватывы для УГД; дзіцячы артапедычны абутак, металічныя мыліцы, якія рэгулююцца па вышыні, поручні для ваннай і туалета, артапедычныя супрацьпролежневыя матрацы і падушкі, перасоўныя рэнтгенаўскія апараты; ультрагукавыя сканэры; дэфібрылятар; інкубатары інтэнсіўнай тэрапіі для нованароджаных; стаматалагічнае абсталяванне; апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх; штучныя клапаны сэрца, пратэзы кісцяў, стоп і грудных залоз.

Цяпер прапанова ўстановы выстаўленая на абмеркаванне. Удакладняецца, што, калі прапанова будзе адобраная, то ў дачыненні да пэўных лотаў будуць уведзены абмежаванні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках