24 красавiка 2024, Серада, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У міністра Жарка выявілі элітную кватэру ў Драздах

49

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко жыве на вуліцы Піянерскай, самай дарагой у Беларусі.

Пасля публікацыі ў «Нашай Нiве» гісторыя жыцця міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарка ў рэдакцыю звярнуўся чытач. «Дзе ж жыве паважаны спадар міністр? Няўжо яму не падарылі дом у Драздах?» - спытаў ён.

Як стала вядома, Жарко на самай справе жыве ў Драздах, але не ў катэджы, а ў апартаментах. На жонку міністра зарэгістраваная велізарная трохпакаёвая кватэра, плошчай 123 м2, на вуліцы Піянерскай, самай дарагой у Беларусі.

Кампанія «Трэст Прамбуд» у пачатку 2010-х узвяла тут тры дамы, па 16 кватэр у кожным. Адкрытага продажу гэтай нерухомасці не было, таму невядома, колькі заплаціла за жыллё сям'я Жарка.

Можна толькі ацаніць - кватэру такой жа плошчы іх суседзяў (дарэчы, таксама медыкі) купілі ў іпатэку. Крэдытная дамова была заключаная больш чым на 700 мільёнаў рублёў. На момант афармлення гэта было блізу $320 тысяч.

Жыллё ў доме Жарка прадаецца па $4100-4200 за квадратны метр. Такім чынам, рынкавы кошт кватэры міністра перавышае паўмільёна даляраў.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках