20 красавiка 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Брыдлаў: Пуцінская Расея з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай Еўропе

Філіп Брыдлаў: Пуцінская Расея з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай Еўропе
ФІЛІП БРЫДЛАЎ

Дзеянні РФ паказалі гатоўнасць яе лідара выкарыстоўваць вайсковую сілу, каб перапісаць межы сучаснай Еўропы.

Расейская Федэрацыя ў яе цяперашнім выглядзе з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай для бяспекі ў Еўропе, упэўнены камандуючы аб'яднанымі сіламі Паўночнаатлантычнага альянсу ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў.

«Расея ўяўляе сур'ёзную пагрозу бяспецы. Мы атрымалі выразную карціну маскоўскіх стратэгічных мэтаў», - заявіў ён падчас візіту ў Фінляндыю, паведамляе «Европравда» са спасылкай на фінскае выданне Iltalehti.

Разам з тым, са слоў амерыканскага вайскоўца, ён «пакуль» не бачыць пагрозу ўзнікнення канфлікту паміж РФ і любой з краін NATO. «Аднак важна быць гатовым. Факт заключаецца ў тым, што Расея захапіла Крым і Данбас», - адзначыў Брыдлаў.

«Дзеянні Расеі прадэманстравалі яе гатоўнасць выкарыстоўваць вайсковую сілу, каб перайначыць межы Еўропы», - сказаў ён, дадаўшы, што «бачыць дзяржаву і лідара», якія, «нягледзячы ні на што», гатовыя выкарыстоўваць вайсковы інструмент для дасягнення сваіх геапалітычных мэтаў.

Раней камандуючы сіламі NATO ў Еўропе заявіў, што Крэмль не збіраецца спыняць агрэсію ў Данбасе, а, наадварот, павялічвае колькасць узбраенняў на мяжы з Украінай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках