20 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: «Дармаеды», не плаціце падаткі і спіце спакойна!

40
Генадзь Фядыніч: «Дармаеды», не плаціце падаткі і спіце спакойна!
ФОТА: GAZETABY.COM

Калі сумна вядомы дэкрэт №3 «Аб дармаедах» нельга скасаваць намаганнямі незалежных прафзвязаў і апазіцыі - значыць, яго трэба зрабіць не дзейсным.

Старшыня Беларускага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч заявіў пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

Генадзь Фядыніч мяркуе, што ў час рэалізацыі закона «Аб дармаедах» можа пайсці «ланцуговая рэакцыя», калі ў беспрацоўных людзей і без таго не стане грошай на ўтрыманне сям'і. Тады ў іх скончыцца цярпенне, як гэта адбылося ўжо падчас нядаўняга страйку ў Маладзечне. Толькі цяпер усё можа прыняць масавы характар.

- Можна сказаць, што мы перажываем «экватар» - яшчэ палова тэрміну і пачнецца прымяненне закона «Аб дармаедах»?

- Мяркую, што дэкрэт несвоечасовы і зусім не патрэбны. Колькі беспрацоўных сёння дзяржава можа ўладкаваць на біржы? Блізу 28 тысяч. Зарэгістраваныя ж 46 тысяч!

- Тым больш, масавае скарачэнне тых, хто раней рэгістраваўся і ўжо ні ў што не верыць?

- Безумоўна! Відавочна, што дзяржава імпатэнт - не бачыць, як іншым чынам забраць грошы ў людзей! Кажуць, у асяроддзі Мясніковіча «навучаныя думаць дзёрзка» чыноўнікі падлічылі, што будзе як мінімум больш за 300 тысяч «дармаедаў», памножылі іх на штрафныя мільёны і - атрымалі мільярды, якія нідзе не трэба шукаць!

Але хіба падумалі-падлічылі, колькі «жывых» грошай прывозяць у краіну гастарбайтэры, якія працуюць у Расеі - тыя ж ПДВ тут асядаюць! І калі праз іх глупства перастануць туды ездзіць, пакупніцкая здольнасць жыхароў тут апынецца на нулі. Хутка пагалоўна будуць ездзіць «зайцамі» у аўтобусах, бо дзяржава для гэтага ўсё робіць! Другі крок - стануць пытацца, за што жыў, за што будаваўся?

- Вы б раілі не плаціць?

- Не плаціць! Нельга здзекавацца з людзей. Грамадзянін павінен пастанаўляць сам - працаваць яму ці не, па тых ці іншых прычынах. А дзяржава абавязана стварыць яму ўмовы для працы і каб ён за яе атрымліваў добрыя грошы. Інакш, за што ты бярэш мільёны - за тое, што 183 дні пражыў, дыхаў гэтым паветрам, глядзеў на абрыдлыя тыпавыя будынкі на вуліцах?!

Няма ў свеце такой бязглуздзіцы, як з дэкрэтам №3! Гэта як браць падаткі з пінгвінаў у Антарктыдзе за тое, што яны там водзяцца... Між іншым, знаёмых украінцаў ужо папярэджвалі, што калі не ўладкуюцца - дэпартацыя! Каб усе пабеглі на працу за паўтара-два мільёны. А пенсіянерам - на галечу - дадалі па 130 тысяч, якіх не хопіць і на праязны па Менску! Упэўнены - дэкрэт не спрацуе!

- Тым больш, гадзіна «Ч» павінна наступіць пасля выбараў, калі, паводле прагнозаў спецыялістаў, стане значна горш эканамічна. Думаеце, Лукашэнка падставілі альбо гэта яго свядомая ініцыятыва?

- Тое, што «зляцеў» Мясніковіч - мяркую, адзін з адказаў. Чыноўнікі беспадстаўна сказалі, што яшчэ не ўсе грошы пакінулі ў крамах, не ўсе заплацілі штрафы і падаткі ў мясцовыя бюджэты. А тут вунь, маўляў, якая дармаўшчынка! Ды і сам Лукашэнка відавочна старэе, калі знакамітая палітычная інтуіцыя не падказала яму, што прымаць такі закон перад выбарамі - сабе даражэй! Таму яшчэ ўбачым, як людзі прыйдуць на тыя «выбары»!

- «Дармаеды» пасля гэтага інтэрв'ю могуць спаць спакайней?

- «Дармаеды», спіце спакойна, ніякіх падаткаў не плаціце!

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках