18 красавiка 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух пад Радай: у бальніцах застаецца 141 пацярпелы

1
Выбух пад Радай: у бальніцах застаецца 141 пацярпелы
Фота: Reuters

10 з іх у цяжкім стане.

У сталічнай міліцыі паведамляюць, што на раніцу аўторка ў шпіталях і бальніцах Кіева знаходзіцца 141 пацярпелы ў выніку беспарадкаў пад Вярхоўнай Радай 31 жніўня.

«141 знаходзіцца ў бальніцах, 10 - у цяжкім стане», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэс-службе ГУ МУС Украіны ў Кіеве.

У глаўку нагадалі, што пацярпелыя праваахоўнікі знаходзяцца ў шпіталях МУС і Мінабароны, у 17-й і Александроўскай бальніцах.

«Нацгвардыя і агулам міліцыя абвясцілі збор сродкаў для дапамогі пацярпелым», - паведамілі ў сталічнай міліцыі.

Нагадаем, у панядзелак у цэнтры Кіева адбыліся сутыкненні паміж сілавікамі і мітынгоўцамі, якія патрабавалі не прымаць змены ў Канстытуцыю.

Пасля галасавання парламента дэманстранты пачалі штурмаваць будынак Рады і кідаць дымавыя шашкі. Потым нехта кінуў у шэрагі міліцыі і Нацгвардыі баявую гранату. Больш за 100 чалавек атрымалі раненні, адзін загінуў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках