19 красавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць тых, хто нясе кіберпагрозы

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць тых, хто нясе кіберпагрозы

Вашынгтон разглядае магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да асоб і кампаній, адказных за хакерскія атакі супраць амерыканскіх кампаній і ўстаноў.

Reuters са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе ЗША паведамляе, што гаворка ідзе пра кітайскія і расейскія кампаніі, якія былі зацікаўлены і атрымалі выгаду ў выніку хакерскіх нападаў у ЗША. Аднак, паводле звестак агенцтва, пастанова аб увядзенні санкцый пакуль не прынятая, паведамляе руская служба BBC.

Паводле звестак Франс прэс, амерыканскія санкцыі пагражаюць прадстаўнікам КНР - пра Расею гаворка не ідзе.

Газета The Washington Post, якая першай паведаміла аб магчымых санкцыях, паказвае, што пад іх могуць трапілі не толькі кітайскія кампаніі і фізічныя асобы, але і прадстаўнікі іншых краін. Расея ў артыкуле не згадваецца.

Паводле інфармацыі выдання, канчатковая пастанова будзе прынятая цягам бліжэйшых двух тыдняў. Калі санкцыі будуць уведзеныя, то гэта стане першым выпадкам практычнага прымянення ўказа прэзідэнта Барака Абамы, які дазваляе замарожваць актывы замежных асоб і арганізацый, якія падазраюцца ў хакерскіх нападах.

Раней крыніцы амерыканскіх СМІ ў Пентагоне заяўлялі, што падазраюць расейскіх хакераў у пранікненні ў сістэму электроннай пошты абароннай установы. Значная кібератакі адбылася 25 ліпеня. Пасля таго як атаку выявілі, уся сістэма электроннай пошты была адключаная.

У сярэдзіне жніўня дзяржсакратар ЗША Джон Кэры выказаў меркаванне, што Расея і Кітай могуць мець доступ да ягонай электроннай перапіскі. Імавернасць удзелу Расеі ў кібератаках на амерыканскі ўрад Кэры назваў "вельмі верагоднай".

Амерыканскія ўлады таксама раней заяўлялі, што падазраюць кітайскіх хакераў ва ўзломе кампутарных сістэм разведкі і войска ЗША. Кітайскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што гэтыя падазрэнні не слушныя.

У лістападзе разгарэўся вялізны міжнародны скандал, калі амерыканскія ўлады абвінавацілі Паўночную Карэю ў тым, што яе хакеры выкралі велізарны аб'ём інфармацыі з сервераў кампаніі Sony Pictures.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках