19 красавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлеткі ў Менску скралі катамаран

11
Падлеткі ў Менску скралі катамаран

Распачатая крымінальная справа.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Следчым камітэце. Крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 214 (крадзеж маламернага судна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь распачатая ў дачыненні да двух 15-гадовых падлеткаў

Папярэдне ўстаноўлена, што ў канцы ліпеня гэтага года двое падлеткаў наважылі пакатацца на катамаране, выбраўшы пры гэтым вельмі арыгінальны спосаб. Ведаючы пра тое, што ў начны час судны прывязваюць да берага ланцугамі, яны, узяўшы з хаты нажоўку, адправіліся а гадзіне ночы на вадаём, размешчаны ля вучылішча алімпійскага рэзерву. Прыйшоўшы на месца, яны перапілавалі ланцуг, што ўтрымліваў катамаран «Бурштын», пасля чаго скралі яго. Пазней судна, якое належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, было выяўленае недалёка ад месца стаянкі.

Цяпер з непаўналетнімі працуюць следчыя, высвятляючы матывы і мэты злачынства.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў гэтай сітуацыі бацькі не вялі адпаведны кантроль за сваімі дзецьмі. Гэта выявілася ў тым, што 15-гадовыя пасля 23:00 знаходзіліся не дома, а без нагляду дарослых на месцы падвышанай небяспекі - вадаёме. Самі бацькі таксама не знаходзіліся дома.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках