16 красавiка 2024, aўторак, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт квіткоў на хатнія матчы БАТЭ - ад 600 тысяч да 1,6 млн рублёў

2

БАТЭ на сваім афіцыйным сайце рэпрэзентаваў білетную праграму на хатнія паядынкі групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў-2015/16.

На гэтай стадыі галоўнага еўракубкавага турніру дружына Аляксандра Ермаковіча згуляе на «Барысаў-Арэне» з італійскай «Ромай» (29 верасня), гішпанскай «Барселонай» (20 кастрычніка) і нямецкім «Баерам» (24 лістапада), піша «Прессбол».

Вызначаны кошт білетных пакетаў (на ўсе тры матчы), якія паступяць у продаж у першую чаргу - з 9 верасня.

На гульнях групавога этапу будзе дзейнічаць падзел трыбун на чатыры катэгорыі:

3-я - 600 000 рублёў;

2-я - 800 000 рублёў;

1-я - 1 250 000 рублёў;

Вышэйшая - 1.600.000 рублёў.

Размеркаванне сектараў па катэгорыях выглядае наступным чынам:

3. - А1, А2 (шэрагі 1-2), А3 (шэрагі 1-3), А4 (шэрагі 1-3), В1 (шэрагі 1-3), В2 (шэрагі 1-3), В3 (шэрагі 1 -2), В4, С1, С2, D2, D3, E1, F4, H1, H2, H3;

2-я - А2 (шэрагі 3-22), В3 (шэрагі 3-22), E2, F3;

1-я - А3 (шэрагі 4-22), А4 (шэрагі 4-9), В1 (шэрагі 4-9), В2 (шэрагі 4-22), Е3, Е4 (шэрагі 1-9), F1 (шэрагі 1 -9), F2;

Вышэйшая - А4 (шэрагі 10-22), В1 (шэрагі 10-22), E4 (шэрагі 10-21), F1 (шэрагі 10-21).

Квіткі ў фан-сектары БАТЭ і каманд-спаборніц - D1, G1 і G2 - у свабодны продаж не паступаюць.

Уладальнікі сезонных абанементаў на матчы ФК БАТЭ атрымаюць прыярытэтнае права на набыццё білетных пакетаў з 9 да 15 верасня - па два ў рукі (у тым ліку ўладальнікі VIP-абанементаў).

Затым білетныя пакеты стануць даступныя для набыцця астатнім катэгорыям заўзятараў.

Ахвотныя набыць білетныя пакеты па безнаяўным разліку могуць адпраўляць заяўкі на факс +375 177 734123. Адзначым, што прыярытэт будзе аддавацца прадпрыемствам - фундатарам і партнёрам БАТЭ.

Адзінкавыя квіткі на паядынак БАТЭ з «Ромай» у выпадку іх наяўнасці паступяць у продаж 27 верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках