29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фракцыя Алега Ляшко выйшла з кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе

5
Фракцыя Алега Ляшко выйшла з кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе
Алег Ляшко
ФОТА: ТАСС

Лідар Радыкальнай партыі Украіны заявіў, што не бачыць магчымасці надалей знаходзіцца ў кааліцыі.

Пра гэта Алег Ляшко сказаў у каментары журналістам, паведамляе УНІАН.

«Учора ў парламенце была створаная фактычна новая кааліцыя з удзелам Партыі рэгіёнаў», - сказаў ён.

Алег Ляшко падкрэсліў, што фракцыя Радыкальнай партыі «не бачыць магчымым далей знаходзіцца ў кааліцыі, якая фактычна была знішчаная ўчора рукамі прэзідэнта Парашэнкі, старшыні Вярхоўнай Рады Гройсмана, якія, насуперак пазіцыі большасці фракцый кааліцыі, унеслі ў парламент пытанне змяненняў у Канстытуцыю і як вынік - смерці на плошчы перад Вярхоўнай Рады, гэта крывавыя правакацыі, у выніку якіх пацярпелі сотні людзей».

Таксама Ляшко адзначыў, што фракцыя Радыкальнай партыі «не ўважае за магчымае знаходзіцца ў кааліцыі, якая не здольная праводзіць курс на павышэнне ўзроўню жыцця людзей, на развязанне сацыяльных праблем людзей, у выніку дзейнасці якой фактычна сёння мы маем рэванш банды Януковіча, мы фактычна сёння маем новую кааліцыю ў Вярхоўнай Радзе».

«Таму ад імя фракцыі Радыкальнай партыі я паведамляю аб нашай пастанове аб выхадзе з кааліцыі. Мне вельмі цяжка, мне вельмі шкада паведамляць аб гэтай пастанове, але мы вымушаныя гэта зрабіць…», - падкрэсліў Ляшко.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках