23 красавiка 2024, aўторак, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз падзенне коштаў Расея можа скараціць здабычу нафты

4
Праз падзенне коштаў Расея можа скараціць здабычу нафты

Здабыча нафты ў Расеі пры цяперашніх коштах і скарачэнні інвестыцый не павялічыцца, магчымае некаторае зніжэнне.

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч, якога цытуе "Прайм".

"Пры цяперашніх коштах нафты цалкам натуральна зніжаецца аб'ём інвестыцый у цяжкадаступныя радовішчы, у асобныя новыя праекты і гэта непазбежна пацягне за сабой, прынамсі, не павелічэнне. Можа быць, яна і не будзе падаць, хоць невялікае зніжэнне заўсёды магчымае, але павелічэнне наўрад ці будзе", - сказаў Дварковіч.

З ягоных слоў, Расея пра гэта адкрыта кажа партнёрам, яны пра гэта ведаюць.

"Цалкам магчыма, што калі кошты нафты доўга будуць на нізкім узроўні, будзе некаторае зніжэнне здабычы, як гэта было раней. Аднак, сур'ёзных спадаў я не бачу", - дадаў ён.

Дварковіч таксама адзначыў, што Расея гатовая весці кансультацыі з АПЕК у пытанні стабілізацыі сусветных коштаў нафты. З ягоных слоў, кансультацыі паміж АПЕК і краінамі, якія не ўваходзяць у картэль, ішлі ўсе апошнія месяцы.

"Міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак браў удзел па запрашэнні калегаў у пасяджэннях савета міністраў АПЕК і вёў кансультацыі. Калі будзе запрашэнне на наступнае мерапрыемства, натуральна, ён туды паедзе і будзе браць удзел у гэтых кансультацыях", - сказаў Дварковіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках