29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб атрымаць крэдыт, трэба зарабляць 56 мільёнаў на месяц

23
Каб атрымаць крэдыт, трэба зарабляць 56 мільёнаў на месяц

ААТ «АСБ Беларусбанк» зноў пачало выдаваць крэдыты на набыццё жылых памяшканняў на другасным рынку нерухомасці.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы банка.

Крэдыт выдаецца ў беларускіх рублях на тэрмін да 15 гадоў пад 32% гадавых. Банк гатовы прафінансаваць да 75% кошту жылля.

Як паведамілі tut.by у кантакт-цэнтры «Беларусбанка», для таго каб узяць крэдыт на суму 50 тысяч даляраў (амаль 875 млн рублёў), неабходна зарабляць прыкладна 56 мільёнаў рублёў на месяц. Сума штомесячнага плацяжу складзе 28,2 млн. «Нашы разлікі арыентыровачныя. Больш падрабязна - у аддзеле крэдытавання. Дарэчы, сукупны даход чальцоў сям'і або паручыцеляў не ўлічваецца. Толькі вашы ўласныя даходы», - адзначыла спецыялістка.

Працэнты па крэдыце выплачваюцца з наступнага месяца пасля яго выдачы. Разлік працэнтаў праводзіцца на фактычную рэшту асноўнай пазыкі.

Для атрымання крэдыту таксама спатрэбіцца прынесці пакет дакументаў, сярод якіх абавязкова павінна быць дамова куплі-продажу жылля. Акрамя таго, забяспечыць крэдыт прыйдзецца паручыцельствам.

Нагадаем, што месяц таму «Беларусбанк» знізіў працэнтныя стаўкі па крэдытных дамовах на фінансаванне нерухомасці да 32% гадавых.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках